Робім, каб стала цяплей

Кожную зіму рыхтуем ва Украіну вялікі груз – васкоўкі, якія доўга гараць, едуць да нашых украінскіх сяброў.
Мы збіралі матэрыял для іх талакою, пакрысе. Пакуль не здарыўся перадкалядны цуд: пра нашу працу даведаліся ў st. Michael Kirche і перадалі амаль шэсцьдзесят кілаграмаў сыравіны, забяспечыўшы магчымасць для вырабу каля двухсот васковак. Асаблівая падзяка за ўдзел у добрай справе музыкантцы, арганістцы Оlga Masha Malaсhovskaja.

Так, самымі простымі прыладамі і руплівымі рукамі валанцёраў, ствараюцца нашыя васкоўкі.

 

 

Старанна сабраныя рукамі нашых чальцоў, спакаваныя з думкамі і клопатам аб тых, каму яны будуць свяціць, з вялікім жаданнем перадаць агеньчыкі нашага цяпла.

Гэтыя васкоўкі – болей чым святло, гэта і магчымасць сагрэцца, і згатаваць ці разагрэць ежу. Сёння, калі тысячы людзей вымушаны хавацца ў халодных падвалах, такая дапамога робіцца па-сапраўднаму неабходнай.

Пагрузка і дастаўка гуманітарнай дапамогі, як і яе збор, адбываецца сіламі валанцёраў нашай арганізацыі.

Leave a Comment

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *