Кніга “Аршанская хроніка 1986-2001” ахоплівае 15-гадовы перыяд сучаснай гісторыі Воршы з 1991 па 2001 гады.
Ворша – горад з 125-тысячным насельніцтвам, знаходзіцца на севера-усходзе Беларусі. Горад з тысячагадовай гісторыяй, які ў савецкія часы называлі горадам трох турмаў і аднаго кінатэатра.
Але з пачатку так называемай перабудовы ў 1986 годзе выстветлілася, што ў Воршы жыве шмат людзей, якія актыўна пачалі займацца гісторыяй горада, рэстаўрацыяй помнікаў, ствараць шматлікія грамадскія арганізацыі, друкаваць розныя выданні і рабіць шмат іншай грамадскай працы.
У гэтай кнізе мы сабралі фактычны матэрыял аб такіх людзях і падзеях, што былі важнымі ў грамадскім жыцці горада.
Чытаць/скачаць кнігу “Аршанская хроніка 1986-2001” можна ТУТ.