Акцыя «Замачыць Пуціна»

Побач з консульствам расеі ў Боне прайшла акцыя «Замачыць Пуціна», арганізаваная няўрадавай арганізацыяй беларусаў Нямеччыны (gUG Freedom for Belarus)

Міжвольнымі ўдзельнікамі акцыі сталі сотні людзей, якія выстраіліся ў чэргі, каб прыняць удзел у галасаванні.

Фармат акцыі – тачка з гноем, партрэт, працяты віламі,  быў  абраны, каб ушанваць памяць мастака Алеся Пушкіна, зладзіўшага адпаведны перфоманс з партрэтам лукашэнкі. Інфармацыйны пасыл плакатаў  – нагадаць расіянам, якія выступаюць за мір, што самы хуткі спосаб прыйсці да міру – замачыць галоўнага тэрарыста ў сарціры, як ён сам і заклікаў.

Leave a Comment

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *