Кожную зіму рыхтуем ва Украіну вялікі груз

Кожную зіму рыхтуем ва Украіну вялікі груз – васкоўкі, якія доўга гараць, едуць да нашых украінскіх сяброў. Старанна сабраныя рукамі нашых чальцоў, спакаваныя з думкамі і клопатам аб тых, каму яны будуць свяціць, з вялікім жаданнем перадаць агеньчыкі нашага цяпла. Гэтыя васкоўкі – болей чым святло, гэта і магчымасць сагрэцца, і згатаваць ці разагрэць ежу. …

Акцыя «Замачыць Пуціна»

Побач з консульствам расеі ў Боне прайшла акцыя «Замачыць Пуціна», арганізаваная няўрадавай арганізацыяй беларусаў Нямеччыны (gUG Freedom for Belarus) Міжвольнымі ўдзельнікамі акцыі сталі сотні людзей, якія выстраіліся ў чэргі, каб прыняць удзел у галасаванні. Фармат акцыі – тачка з гноем, партрэт, працяты віламі,  быў  абраны, каб ушанваць памяць мастака Алеся Пушкіна, зладзіўшага адпаведны перфоманс з …

Ствараем цуды!

Сумесна з ініцыятывай #маюмару, грамадскімі аб’яднаннямі “Menschlichkeit Spenden e.V.“, “Frankenkonvoi e.V.” мы зрабілі падарункі для беларускіх і ўкраінскіх дзетак, чые таты штодня набліжаюць перамогу.

Робім, каб стала цяплей

Кожную зіму рыхтуем ва Украіну вялікі груз – васкоўкі, якія доўга гараць, едуць да нашых украінскіх сяброў.Мы збіралі матэрыял для іх талакою, пакрысе. Пакуль не здарыўся перадкалядны цуд: пра нашу працу даведаліся ў st. Michael Kirche і перадалі амаль шэсцьдзесят кілаграмаў сыравіны, забяспечыўшы магчымасць для вырабу каля двухсот васковак. Асаблівая падзяка за ўдзел у добрай …