Кніга “Аршанская хроніка 1986-2001”

Кніга “Аршанская хроніка 1986-2001” ахоплівае 15-гадовы перыяд сучаснай гісторыі Воршы з 1991 па 2001 гады.

Кніга “Аршанская хроніка 1986-2001”Ворша – горад з 125-тысячным насельніцтвам, знаходзіцца на севера-усходзе Беларусі. Горад з тысячагадовай гісторыяй, які ў савецкія часы называлі горадам трох турмаў і аднаго кінатэатра.

Але з пачатку так называемай перабудовы ў 1986 годзе выстветлілася, што ў Воршы жыве шмат людзей, якія актыўна пачалі займацца гісторыяй горада, рэстаўрацыяй помнікаў, ствараць шматлікія грамадскія арганізацыі, друкаваць розныя выданні і рабіць шмат іншай грамадскай працы.

У гэтай кнізе мы сабралі фактычны матэрыял аб такіх людзях і падзеях, што былі важнымі ў грамадскім жыцці горада.

Чытаць/скачаць кнігу “Аршанская хроніка 1986-2001” можна ТУТ.

Leave a Comment

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *