Кожную зіму рыхтуем ва Украіну вялікі груз – васкоўкі, якія доўга гараць, едуць да нашых украінскіх сяброў. Старанна сабраныя рукамі нашых чальцоў, спакаваныя з думкамі і клопатам аб тых, каму яны будуць свяціць, з вялікім жаданнем перадаць агеньчыкі нашага цяпла. Гэтыя васкоўкі – болей чым святло, гэта і магчымасць сагрэцца, і згатаваць ці разагрэць ежу. Сёння, калі тысячы людзей вымушаны хавацца ў халодных падвалах, такая дапамога робіцца па-сапраўднаму неабходнай.