Маскіровачныя сеткі для Украіны. Як мы іх вырабляем.
We help with energy supply to residents of regions of Ukraine affected by Russian aggression
Дапамагаем з энэргазабеспячэннем жыхарам пацярпелых ад расейскай агрэсіі рэгіёнаў Украіны
Дзень Волі, 25 сакавіка, Кёльн
Дзень Волі, 25 сакавіка ,Кёльн.
Кожную зіму рыхтуем ва Украіну вялікі груз
Кожную зіму рыхтуем ва Украіну вялікі груз – васкоўкі, якія доўга гараць, едуць да нашых украінскіх сяброў. Старанна сабраныя рукамі нашых чальцоў, спакаваныя з думкамі і клопатам аб тых, каму яны будуць свяціць, з вялікім жаданнем перадаць агеньчыкі нашага цяпла. Гэтыя васкоўкі – болей чым святло, гэта і магчымасць сагрэцца, і згатаваць ці разагрэць ежу. …
Акцыя «Замачыць Пуціна»
Побач з консульствам расеі ў Боне прайшла акцыя «Замачыць Пуціна», арганізаваная няўрадавай арганізацыяй беларусаў Нямеччыны (gUG Freedom for Belarus) Міжвольнымі ўдзельнікамі акцыі сталі сотні людзей, якія выстраіліся ў чэргі, каб прыняць удзел у галасаванні. Фармат акцыі – тачка з гноем, партрэт, працяты віламі, быў абраны, каб ушанваць памяць мастака Алеся Пушкіна, зладзіўшага адпаведны перфоманс з …
Кніга “Аршанская хроніка 1986-2001”
Кніга “Аршанская хроніка 1986-2001” ахоплівае 15-гадовы перыяд сучаснай гісторыі Воршы з 1991 па 2001 гады. Ворша – горад з 125-тысячным насельніцтвам, знаходзіцца на севера-усходзе Беларусі. Горад з тысячагадовай гісторыяй, які ў савецкія часы называлі горадам трох турмаў і аднаго кінатэатра. Але з пачатку так называемай перабудовы ў 1986 годзе выстветлілася, што ў Воршы жыве шмат …
Ствараем цуды!
Сумесна з ініцыятывай #маюмару, грамадскімі аб’яднаннямі “Menschlichkeit Spenden e.V.“, “Frankenkonvoi e.V.” мы зрабілі падарункі для беларускіх і ўкраінскіх дзетак, чые таты штодня набліжаюць перамогу.
Робім, каб стала цяплей
Кожную зіму рыхтуем ва Украіну вялікі груз – васкоўкі, якія доўга гараць, едуць да нашых украінскіх сяброў.Мы збіралі матэрыял для іх талакою, пакрысе. Пакуль не здарыўся перадкалядны цуд: пра нашу працу даведаліся ў st. Michael Kirche і перадалі амаль шэсцьдзесят кілаграмаў сыравіны, забяспечыўшы магчымасць для вырабу каля двухсот васковак. Асаблівая падзяка за ўдзел у добрай …
Грамадскае аб’яднанне беларусаў у Германіі
Freedom for Belarus gUG – недзяржаўная арганізацыя, заснаваная ў 2023 годдзе. Накіроўвае сваю дзейнасць на развіццё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі; дабрачынную дапамогу беларусам і іншым грамадзянам, у тым ліку і ў трэціх краінах; падтрымку грамадскага супраціву супраць агрэсіі і акупацыі Рэспублікі Беларусь. Фірмовы знак “Freedom for Belarus” створаны на аснове беларускага арнаменту, колерах …